Канцэрн «Алмаз-Антэй», які займаецца вытворчасцю зенітных ракетных комплексаў «Бук», на сваёй прэзентацыі, дзе сцвярджалася, што «Боінг» «Малазійскіх авіяліній» быў збіты менавіта ўкраінскай устаноўкай, выкарыстаў падрыхтаваныя Мінабароны здымкі, піша ў сваім твітэры ў аўторак заснавальнік агенцтва расследаванняў Bellingcat Эліят Хігінс. Менавіта гэта агенцтва раней падрыхтавала справаздачу, у якім казалася пра падробку выяваў.

Выявы, падрыхтаваныя расійскім міністэрствам абароны, як раней даказвала агенцтва, былі адрэдагаваныя. Аналіз здымкаў тады паказаў, што былі выдзеленыя вобласці, дзе значна адрозніваўся ўзровень памылак. Акрамя таго, некаторыя здымкі былі зробленыя і наогул да крушэння «Боінга».

2 чэрвеня канцэрн «Алмаз-Антэй» правёў прэс-канферэнцыю, дзе казалася, што «Боінг», які пацярпеў крушэнне ў небе над Данбасам ў ліпені 2014 года, быў збіты з украінскага «Бука». Нягледзячы на тое, што канцэрну ўдалося ўстанавіць, якой ракетай быў збіты самалёт, кампанія не можа адказаць на пытанне, якой краіне яна належала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?