Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка рыхтуе рашэнне аб эканамічнай блакадзе акупаваных тэрыторый Данецкай і Луганскай абласцей.

Пра гэта сёння ў кулуарах Вярхоўнай Рады журналістам паведаміў кіраўнік фракцыі «Блок Пятра Парашэнкі» Юрый Луцэнка.

«Я сустракаўся са старшынямі Данецкай і Луганскай абласных адміністрацый. На жаль, у іх розная пазіцыя па гэтым пытанні. Кіхтэнка [кіраўнік адміністрацыі Данецкай вобласці — НН] выступае за празрыстую лінію сутыкнення, якую могуць перасякаць грамадзяне і грузы ў абодва бакі. Маскаль [кіраўнік адміністрацыі Луганскай вобласці — НН] настойвае на эканамічнай блакадзе акупаваных тэрыторый. (…) Мая рэкамендацыя прэзідэнту была такой — неабходна ўвесці рэжым эканамічнай блакады для перамяшчэння грузаў тых прадпрыемстваў, якія не плацяць падаткі на тэрыторыі Украіны. Прэзідэнт падтрымаў такую пазіцыю і сёння рыхтуюцца усе неабходныя даручэнні для таго, каб мяжа для перасячэння грузамі з нашага боку была закрытая», — заявіў Луцэнка.

Паводле яго слоў, патрапіць на акупаваную тэрыторыю змогуць толькі прадпрымальнікі, якія зарэгістраваныя на падкантрольнай ўкраінскай уладзе тэрыторыі. Ён таксама адзначыў, што рэжым эканамічнай блакады будзе працягвацца да таго, пакуль Украіна не верне кантроль над мяжой з РФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0