Мост да пачатку работ. Фота: michellegable.com

Мост да пачатку работ. Фота: michellegable.com

Сталіца Францыі пазбавілася аднога з сімвалаў: замочкаў на мосце Мастацтваў. Вырашэнне разбіла сэрцы парыжан, піша Le Parisien.

Гэта быў вымушаны крок: амаль мільён замочкаў пагражаў знішчыць мост, экстранна зачынены пасля частковага разбурэння ў мінулым годзе.

Традыцыйна мясцовыя жыхары і турысты вешалі на мост замочкі з імёнамі пары закаханых як сімвал вечнай вернасці, а ключ выкідалі ў раку Сену. З цягам часу на мосце набралася пад 45 тон замочкаў — канструкцыя відавочна не была разлічаная на такую нагрузку рамантыкі.

Мяркуецца, што традыцыя пачалася каля 2008 года, але запала ў сэрцы закаханых. Каб пазбегнуць вяртання замочкаў на іншыя масты (а замочкі ўжо пачалі адваёўваць мост Сальферына), парыжская мэрыя плануе замяніць металічныя агародкі на шкляныя борцікі, устойлівыя да «сімвалаў вечнага кахання». Мост мае зноў адкрыцца пасля 8 чэрвеня.

Фота: Reuters

Фота: Reuters

Фота: Reuters

Фота: Reuters

Фота: Stephane De Sakutin, Getty Images

Фота: Stephane De Sakutin, Getty Images

Фота: Charly Triballeau, Getty Images

Фота: Charly Triballeau, Getty Images

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?