На Гарадзеншчыне побач з школамі зьявяцца стоп-мэны. Настаўнікі і старшаклясьнікі ў яркіх камізэльках будуць дапамагаць дзецям пераходзіць нерэгуляваныя пераходы на дарозе да навучальнай установы. Падобная практыка праводзіцца і ў суседняй Польшчы.
Штодня рэгуляваць рух будуць па два‑тры чалавекі. На дзяжурства плянуецца заступаць а палове восьмай раніцы, там, дзе вучацца ў другую зьмену, людзі з жазламі зьявяцца і ў абед.
Для гэтага ўжо закупілі спэцыяльныя камізэлькі: сьпераду на іх намаляваны знак «Асьцярожна, дзеці!», ззаду — «Стоп». Навіну ўвядуць па ўсей Гарадзенскай вобласьці.