Усяго на конкурс заявіліся 36 камандаў. Узроставых абмежаваньняў не выстаўлялася, таму сярод заяўнікаў было нямала ўжо вядомых выканаўцаў. Журы было прапанавана ацаніць музыку, тэксты і відэа кожнага з прэтэндэнтаў. У журы ўвайшлі – па адным прадстаўніку арганізатараў зь Беларускага аб’яднаньня студэнтаў і фонду VillaSokrates, кіраўнік Tuzin.fm Сяргей Будкін, шматгадовая арганізатарка «Басовішча» і вакалістка гурта Ilo&Friends Ілона Карпюк, музыка і мастак Юры Асеньнік, журналіст, музыка, саўндпрадусар Лукаш Сьцепанюк.

Па выніку былі названыя чатыры імёны – NakaBy CryExegutor і TonqiXod. Гэтыя гурты сыграюць на фэстывалі 17 ліпеня. Па выніку іх выступаў будзе абраны пераможца «Басовішча-2015», які атрымае грашовую ўзнагароду ад войта гміны Гарадок, дадатковы сэт у другі дзень фэсту 18 ліпеня, ратацыю на «Радыё Рацыя», а таксама гарантаванае месца ў праграме «Басовішча-2016».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?