«Гэтая выява ўтрымлівае сімвал, які выкарыстоўвалі камуністычныя ўрады Савецкага Саюза, іншых еўрапейскіх краін і звязаныя з імі арганізацыі. У залежнасці ад кантэксту, выкарыстанне гэтых сімвалаў можа быць незаконным у Венгрыі (Крымінальны кодэкс Венгрыі 269/B.§ (1993), Латвіі, Літве, Украіне, Польшчы і Грузіі», — пазначана ў апісанні да дзяржаўнага герба Беларусі.

У пералічаных краінах дзейнічаюць законы, якія забараняюць камуністычную і нацысцкую сімволіку. Але, як правіла, там жа асобна прапісана і тое, што дзейсная дзяржаўная сімволіка не лічыцца незаконнай.

Праўда, у тамтэйшых праваахоўнікаў будзе лішняя нагода «прычапіцца», калі ім на вочы патрапіцца афіцыйны беларускі герб з чырвонай зоркай — камуністычныя сімвалы так падобныя адзін да аднаго, што цяжка разабрацца, ці яны яшчэ дзейсныя, ці ўжо забароненыя. 

Заведзеная адказнасць за выкарыстанне нацысцкіх альбо савецкіх сімвалаў — штраф ці ўмоўны тэрмін. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?