У гомельскім бары «Рэд Паб» наведнікам прапаноўваецца кактэйль пад назвай «Халакост». Каштуе гэты напой з міксу лікёраў, самбукі і тэкілы каля 120 тысячаў рублёў.

Гамяльчанка Ксенія Чындарава была шакаваная, калі ўбачыла ў карце алкагольных напояў кактэйль «Халакост».

«Як такая назва магла некаму прыйсці ў галаву?!». — Абураецца Ксенія. Дзяўчына сцвярджае, што ніколі б не пайшла ў гэтую кавярню, калі б не інтэлектуальнае шоў для гомельскай моладзі «Мазгабойня», якое стала ладзіцца ў памяшканнях «Рэд Паба». Паводле Ксеніі, раней яна ставілася да «Рэд Паба» даволі прыязна, бо там адна з найлепшых кухняў у горадзе і добрае абслугоўванне. Аднак пасля гэтага здарэння кавярня рызыкуе страціць сама меней адну пастаянную кліентку.

Гомельскі «Рэд Паб» — даволі папулярнае сярод гараджанаў месца для альтэрнатыўнага адпачынку. Перыядычна на сцэне бара выступаюць нават некаторыя беларускамоўныя гурты. У пачатку красавіка ў гэтым месцы праходзіла вечарына пад назвай «Русский дух», падчас якой ды-джэі апраналіся ў расійскія нацыянальныя касцюмы, моладзь фатаграфавалася побач з гіганцкай матрошкай, наведнікі выпівалі гарэлку і закусвалі салёным гурком пад гукі папсы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?