Сілы антытэрарыстычнай аперацыі без страт спынілі наступ баевікоў на Мар'інку.
Пра гэта сказаў міністр абароны Украіны Сцяпан Палтарак, паведамляе на сваёй старонцы ў Facebook журналіст Раман Бачкала.
фота Рамана Бачкалы
«Толькі што быў на прыёме ў Міністра абароны Сцяпана Палтарака. Сёння сапраўды сепары рэзка актывізаваліся. Але не па ўсёй лініі фронту, а на пэўным кірунку — Мар'інка, Краснагораўка. Штурмавыя дзеянні суперніка пачаліся ў 04:10. Па стане на цяпер яны спыненыя», — напісаў ён.
Як адзначаецца, 7 ваенных атрымалі раненні ў выніку баявых дзеянняў, загінулых няма. Сітуацыя пад кантролем.