Адміністрацыі ўсіх раёнаў Мінска прынялі рашэнне аб абмежаванні продажы алкаголю з 22 вечара да 9 раніцы, паведамляе Мінгарвыканкам.

Прадаваць алкаголь пасля 22 дазволяць толькі ўстановам грамадскага харчавання. Крамам пасля 22 забаронена прадаваць алкагольныя, слабаалкагольныя напоі ды піва.

Са спасылкай на ГУУС адзначаецца, што рэалізацыя алкагольных напояў у начны час мае найбольш негатыўны ўплыў на крымінагенную сітуацыю ў сталіцы.

Пакуль рашэнне не тычыцца ўсёй Беларусі. Але падчас анлайн-канферэнцыі на сайце tvr.by намеснік міністра гандля Ірына Наркевіч згадвала праект указу, што ўжо паступіў у парламент, які можа абмежаваць продаж алкаголю пасля 22 па ўсёй краіне.

Ужо сёння рашэнні аб абмежаванні продажу алкаголю могуць прымаць мясцовыя органы ўлады — напрыклад, падчас збору ўраджаю ці выпускных у школах.

Чытайце таксама:

У Беларусі прапануюць забараніць продаж алкаголю асобам, маладзейшым за 21 год

Дома можна захоўваць не больш за 10 літраў замежнага алкаголю

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?