Як паведаміў вечарам 3 чэрвеня пошукава-выратавальны атрад «Анёл» на сваёй старонцы ў сацсетках у Мінску была абвешчана аперацыя «Чырвоны шчыт».
«У парку Горкага прапала дзіця 5 гадоў! Дзяўчынка ў салатавай майцы, з самакатам. Валасы сабраны ў хвост. Тэрміновы збор пошукавай групы ў парку імя Горкага! Усе, хто можа выехаць у парк, выязджайце!, — казалася ў паведамленні.
На абвестку зрэагавала некалькі дзясяткаў чалавек.
Пасля 23:00 з'явілася паведамленне, што дзяўчынка знайшлася, усё нармальна.
0
0
0
0
0
0