Лукашэнка дазволіў Алексіну пабудаваць свінакомплексы каля Маладзечна
Нягледзячы на незадаволенасць мясцовых жыхароў.

Вынікае, што людскія пратэсты ні да чога не прывялі
Аляксандр Лукашэнка дазволіў кампаніі «Вялес-Міт» ўзвесці два буйныя свінакомплексы ў Маладзечанскім раёне нягледзячы на незадаволенасць мясцовых жыхароў. Гэта вынікае з указа прэзідэнта №220 ад 1 чэрвеня.
Згодна з дакументам, «Вялес-Міту» трэба ажыццявіць у 2015-2018 гадах будаўніцтва двух свінагадоўчых комплексаў на 100 тыс. галоў свіней у год кожны ў вёсцы Соўлава і ў раёне аграгарадка Палачаны Маладзечанскага раёна і пад'язных дарог да іх. Пры гэтым аб'екты інжынернай і транспартнай інфраструктуры пасля завяршэння іх будаўніцтва падлягаюць бязвыплатнай перадачы ў дзяржаўную ўласнасць.
Пры гэтым Лукашэнка ўхваліў продаж «Вялес-Міту» дзяржпакету акцый сельгаспрадпрыемства «Гарадзілава» за 34,3 млрд рублёў. У землекарыстанні менавіта гэтага СВК знаходзіцца планаваны пад збудаванне свінакомплекса зямельны ўчастак.
Акрамя таго, як вынікае з указу, кампанія «Вялес-Міт» атрымала падатковыя прэферэнцыі, якія належаць пры рэалізацыі такіх інвестпраектаў.
Плануецца, што аб'ём інвестыцый у два свінакомплексы складзе 70 млн еўра, казала TUT.BY намеснік дырэктара па пытаннях сельскай гаспадаркі «Вялес-Міта» Вольга Бабіцкая.
«Вялес-Міт» летам 2014 стаў «правапераемнікам» кампаніі «Трайпл-Вялес», якая з'явілася ў Маладзечне ў 2009 годзе пасля прыватызацыі мясцовага мясакамбіната.
Выконваючы ўказ прэзідэнта, холдынг «Трайпл» купіў у дзяржавы мясакамбінат, прыняўшы на сябе абавязацельствы па выплаце ўсіх даўгоў прадпрыемства. Пабудаваўшы свінакомплексы, «Вялес-Міт» спадзяецца загрузіць, у тым ліку, і магутнасці новага мясаперапрацоўчага завода.
Нядаўна мясцовыя жыхары падчас грамадскіх абмеркаванняў выказалі сваю нязгоду па дадзеных праектах.
«Вялес-Мітам» цяпер кіруе Аляксей Алексін, імя якога стала вядома пасля таго, як Юрый Чыж і звязаныя з ім кампаніі (у іх ліку і «Трайпл-Вялес») трапілі пад санкцыі Еўрасаюза. Чыж сцвярджае, што яны з Алексіным ужо не партнёры.
Аказваць падтрымку Алексіну можа іншы фаварыт Аляксандра Лукашэнкі. Летам мінулага года Аляксей Алексін і звязаныя з ім кампаніі «Белнафтагаз» і «Энерга Ойл» (былое «Трайпл Энерга») увайшлі ў лік заснавальнікаў Мясцовага дабрачыннага фонду развіцця тэніса ў Беларусі, ініцыятарам стварэння якога выступіў Аляксандр Шакуцін.
«Прэзідэнт сказаў, што трэба павялічыць пагалоўе свіней. Мы як раз і выконваем дадзены наказ. З-за афрыканскай чумы свіней Міншчына сур'ёзна пацярпела, давялося зачыніць нямала свінафермаў», — казала Бабіцкая.
«Нам не трэба тут столькі г..на!»: у Маладзечне прайшлі слуханні наконт свінакомплексаў
-
«Не проста запальваем, а адраджаем традыцыю». Ліхтаршчык з Брэста расказаў пра магію святла, гузік на ўдачу і старадаўнюю музыку
-
У вёсцы пад Брэстам мясцовыя жыхары рэгулярна канфліктуюць з адпачывальнікамі. Дайшло да абстрэлу электрамабіля
-
Беларусь займае другое месца па папулярнасці для студэнтаў з Расіі
Каментары