Беларускія банкі змогуць правяраць сапраўднасць банкнот па заявах грамадзян з 1 ліпеня. Аб гэтым паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.

«Адпаведнае рашэнне прынята пастановай праўлення Нацыянальнага банка нумар 253 у сувязі са шматлікімі зваротамі грамадзян у Нацыянальны банк і банкі з просьбай аказання паслугі па праверцы сапраўднасці банкноты», — адзначылі ў прэс-службе рэгулятара. Дакументам зацверджана інструкцыя, якая вызначае агульны парадак правядзення банкамі праверкі сапраўднасці ў беларускіх рублях і замежнай валюце па ініцыятыве фізічнай асобы згодна з пададзенай ёю заявай.

У адпаведнасці з інструкцыяй для ажыццяўлення праверкі сапраўднасці банкнотаў фізічнай асобе неабходна будзе скласці заяву, прад'явіць дакумент, які засведчвае асобу, і ўнесці ў касу банка суму ўзнагароджання (плату) за паслугу, што аказваецца. Пры гэтым не прадугледжана норма, якая рэгламентуе выдачу банкам дакумента, які пацвярджае сапраўднасць банкнотаў. На рукі фізічнай асобе будуць выдавацца толькі дакументы, якія пацвярджаюць сам факт ажыццяўлення праверкі сапраўднасці і ўнясення ўстаноўленага банкам ўзнагароджання (платы) за гэту паслугу.

Банкам прадастаўлена права самастойна прымаць рашэнне аб прадастаўленні або непрадастаўленні грамадзянам паслугі па праверцы сапраўднасці банкнотаў, а таксама ўстанаўліваць дадатковыя патрабаванні да ажыццяўлення праверкі сапраўднасці банкнотаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0