Эканоміка1717

Клімавіцкі камбінат хлебапрадуктаў абраў сабе беларускамоўны брэнд

Новы брэнд кампаніі «Daloni» ня толькі беларускамоўны, але і выкананы беларускай лацінкай.

Для Клімавіцкага камбінату хлебапрадуктаў, што на Магілёўшчыне, распрацавалі брэнд зь беларускім словам «Далоні». Гандлёвая марка прадпрыемства напісаная лацінкай і мае афармленьне ў белых і чырвоных колерах. Пад гэтым брэндам будуць прадаваць муку, камбікорм, крупы, рапсавы алей, мучныя паўфабрыкаты.

«Уся прадукцыя, якую выпускае наш камбінат, робіцца нашымі рукамі, таму слова «Далоні» найбольш пасуе нашаму брэнду. У ім цеплыня і любоў, зь якой мы вырабляем нашу прадукцыю», — тлумачыць выбар назвы брэнду начальнік аддзелу маркетынгу і зьнешнеэканамічнай дзейнасьці прадпрыемства Сьвятлана Каратцова.

«Слова «Далоні» сугучнае і з італьянскімі словамі, і шыкоўна гучыць на беларускай мове. Гэта слова аб’ёмнае, і яго можна па-рознаму тлумачыць, — дадае суразмоўніца. —

Мы — вялікае прадпрыемства і вырабляем ня толькі муку, але, апошнім часам, шмат увагі надаём харчовым канцэнтратам. Цалкам верагодна, што мы будзем ісьці гэтай дарогай і далей. Невядома, на якія новыя рынкі мы выйдзем. Мо, неўзабаве, не італьянскія спагеці будзем есьці, а свае вырабляць».

Сьвятлана Каратцова прызнае, што ў асартымэнце прадукцыі прадпрыемства пакуль няма беларускамоўных назваў, але над гэтым пытаньнем ужо думаюць.

Паводле суразмоўніцы, асноўны рынак збыту прадукцыі камбінату — расейскі. Нямала яе прадаюць ва Ўкраіне. Ёсьць пастаўкі і ў краіны Эўразьвязу.

Сьвятлана Каратцова зазначае, што працэс рэгістрацыі гандлёвай маркі доўгі, і могуць быць розныя нечаканасьці.

Брэнд для камбінату распрацавала менская фірма Public Group.

Каментары17

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Усе навіны →
Усе навіны

Інтраверт, экстраверт… атраверт? Псіхіятр прапануе новы тып асобы5

Нямецкі дыпламат: Пуцін перамог на перамовах з Трампам3

Трамп заявіў, што зараз дамоўленасць па Украіне залежыць ад Зяленскага5

Трамп параіў Украіне згаджацца на здзелку з Расіяй. На якую — не распавёў4

Пуцін і Трамп скончылі перамовы. Трамп заявіў, што здзелкі пакуль няма10

На Гродзеншчыне пабачылі незвычайнага бусла. Не белы і не чорны, а шэры ФОТАФАКТ4

Рэнавацыя не па-расійску: хрушчоўкі ў Мінску зносіць не плануюць5

Перамовы паміж Трампам і Пуціным пачаліся7

Трамп сустрэў Пуціна ў аэрапорце9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць