Фота: C. Bickel, Science Translational Medicine

Фота: C. Bickel, Science Translational Medicine

Навукоўцы прааналізавалі 2,5 тысяч сучасных лекаў ды знайшлі 30, што забіваюць вырус Эболы ў прабірцы. Апошнія яны праверылі на мышах, пра што распавялі ў часопісе Science Translation Medicine.

Каля 70% інфектаваных Эболай мышэй выжылі дзякуючы лекаванню залофтам (Zoloft) і каля 100% — праз лекаванне васкорам (Vascor).

Названыя лекі блакуюць вірусу магчымасць уваходзіць у здаровыя клеткі, размнажацца ў іх і пакідаць клеткі.

Вынаходніцтва новых лекаў і іх узгадненне для ўжывання на людзях займае да 10 год і каштуе мільёны, а то і мільярды даляраў. Але заўсёды ёсць шанцы, што ўжо дазволеныя лекі могуць дапамагчы ў барацьбе з новымі хваробамі.

Вядома, іх таксама прыйдзецца праверыць перад тым, як прапанаваць людзям як сродак ад Эболы. У хуткім часе навукоўцы правядуць тэсты на большых жывёлах і правераць камбінацыі залофта і васкора з іншымі лекамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?