У гэтым годзе студэнтамі плануе стаць 101 тысяча абітурыентаў, што на 4 тысячы менш, чым летась. Самы папулярны прадмет у тых, хто паступае, — руская мова, яе будуць здаваць 77 тысяч. Папулярнасць беларускай мовы падае, яе здаюць толькі 24 тысячы абітурыентаў. Гэта на 2 тысячы менш, чым летась.
Менш папулярнай стала і фізіка, якую летась здалі горш за іншыя прадметы. 29 тысяч будзе здаваць гэты прадмет замест 30 тысяч у мінулым годзе. А вось гісторыя Беларусі папулярнасці не страціла: тыя ж 17 тысяч, што і летась, запісаліся на гэты тэст.
За пяць гадоў ахвочых здаць беларускую мову на тэставанні зменшылася амаль утрая (з 67 тысяч да 24). Праўда, за гэты час ва ўніверсітэты пачало паступаць на 71 тысячу менш абітурыентаў. У 2010 годзе беларускую мову абіралі 39% абітурыентаў, сёлета — 24%.