Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка звярнуўся да ўрада з просьбай разгледзець магчымасць індэксацыі сацвыплат. Пра гэта ён заявіў, выступаючы з трыбуны Вярхоўнай Рады са зваротам да дэпутатаў.

«Ёсць падставы спадзявацца, што ў эканоміцы мы перажылі самае горшае. Я малюся, каб гэты год быў самым цяжкім, і на нашу зямлю прыйшоў мір і эканамічны рост», — сказаў Парашэнка.

Паводле яго слоў, з наступнага года павінны пачацца перыяд пасляваеннага аднаўлення краіны.

«Прасіў бы ўрад паскорыць хоць бы на некалькі месяцаў пазіцыі разгляду інфляцыі і магчымай індэксацыі заробкаў і пенсій. Але рабіць гэта трэба асцярожна», — адзначыў ён.

Пры гэтым Парашэнка дадаў, што частку даходаў прыйдзецца адпраўляць на абарону.

Ён перакананы, што варта спыніць налічэнне любых спецпенсій

Таксама Парашэнка заклікаў Раду прыняць як мага хутчэй закон аб адзіных прынцыпах налічэння пенсій. «Тое, чаго не рабілася 23 гадоў», - адзначыў ён.

«Трэба даць людзям скарыстацца магчымасцю назапашвальнай пенсійнай сістэмай, а па іх жаданні, і паслугамі недзяржаўных пенсійных фондаў», — заявіў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?