У інструкцыі да аўтамата BMI Gaming выданне Vox знайшло налады частаты выйгрышаў. Прадстаўнікі індустрыі пацвердзілі ў часопісе Vending Times факт наладаў у аналагічных машынах.

Краны-клюшні далёка не заўсёды сціскаюць цацку на поўную сілу. Гэтая сіла рэгулюецца так, каб гулец меў шанец выйграць цацку толькі раз на некалькі дзясяткаў гульняў.

Гэты параметр дазваляў павялічыць прыбытак не толькі наўпрост, але і ўскосна. Аўтамат можна было наладзіць так, каб спачатку ён даваў большыя шанцы перамогі і вабіў кліентаў, а затым лавіў цацкі ўсё радзей. Некаторыя аўтаматы здольныя падстройвацца пад вынікі гульца.

Амерыканскія законы не забараняюць такое «махлярства», а рэгулююць толькі цану выйгрышаў. Як сцвярджаюць прадстаўнікі індустрыі, яны самастойна займаюцца рэгуляваннем «шчырасці» аўтаматаў і рухаюцца ў бок таго, каб аўтаматы былі на 100% справядлівымі.

Інструкцыя да аўтамата BMI Gaming тым часам была выдаленая з сайта вытворцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?