У Ірыны Казулінай праз хваробу прапаў голас, яна ўжо абсалютна ня можа гаварыць, таму па камэнтар мы зьвярнуліся да дачкі экс‑кандыдата ў прэзыдэнты Вольгі.

«Наша Ніва»: Вы чулі пра заявы Лукашэнкі?

Вольга Казуліна: Так, чула. Я хачу сказаць толькі адно — гуляць на душах і пачуцьцях іншых людзей проста непрыгожа. Няхай лепш сходзіць у царкву і памоліцца. Ня трэба прыкрывацца хваробай маёй маці.

«НН»: Дык а ў турме падчас сустрэчы на гэтым тыдні Вы абмяркоўвалі з бацькам магчымасьць ягонага вызваленьня?

ВК: Мы абмяркоўвалі нашу супольную будучыню. Прабачце, больш сказаць я нічога не магу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?