Следчы камітэт Расійскай Федэрацыі правядзе праверку ў дачыненні Ксеніі Сабчак па абвінавачванні яе ў абразе пачуццяў вернікаў, перадаюць расійскія СМІ са спасылкай на кіраўскага юрыста Яраслава Міхайлава, які і падаў заяву на журналістку.

@xenia_sobchak

@xenia_sobchak

30 мая юрыст з Кіраўскай вобласці Яраслаў Міхайлаў паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook, што за месяц да гэтага паскардзіўся на здымак Ксеніі Сабчак у Instagram. У ім тэлевядучая пазіравала ў царкоўным адзенні для абрадаў (рызе), галаўным уборы і накладной барадзе. Здымак з’явіўся ў сеціве яшчэ 30 красавіка.

Сабчак сцвярджала, што фота было знята ў працэсе падрыхтоўкі рэпартажу для выдання «Сноб». Што гэта быў за рэпартаж, пакуль не вядома.

На думку Міхайлава, у дзеяннях Сабчак бачыцца склад злачынства, прадугледжанага артыкулам 148 крымінальнага кодэкса РФ «Парушэнне права на свабоду сумлення і веравызнанняў». Па гэтым артыкуле журналістцы можа пагражаць да 300 тысяч расійскіх рублёў штрафу або абмежаванне волі тэрмінам на год.

«Сабчак перайшла межы дазволенага і прадэманстравала сваё грэблівае стаўленне да асноў Рускай праваслаўнай царквы як апоры Рускага свету», – лічыць Міхайлаў.

На думку ж Сабчак, яе фотаздымак нікога не абражае. Пра гэта яна напісала ў сваім акаўнце ў Twitter.

«Я толькі не разумею, чаму маё сціплае фота — абражае, а фота тоўстых мужчын, абвешаных золатам і «Брэге» — уплывае дабратворна», - адказала яна.

Па яе словах, адзенне святара прадаецца ў фірме «Карнавальныя касцюмы».

«Вернікаў не кранае, што барада і залаты прыкід прадаюцца ў фірме «Карнавальныя касцюмы»? Можа іх таксама судзіць, як прадаўцоў «забароненкі»?» — піша Сабчак.

Яна таксама адмаўляе, што дадзеная справа мае дачыненне да веры як такой.

«І якое НАОГУЛ гэта ўсё мае дачыненне да Веры? Не верыць у тое, што гэтыя людзі - стаўленікі Божыя, яшчэ не значыць НЕ верыць у Бога», — выказалася вядучая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?