Вядомая мастачка стварыла паблік у фэйсбуку, дзе будуць знаёміцца яе падпісчыкі.

Ніка Сандрас, фота Зарыны Кандрацьевай

Ніка Сандрас, фота Зарыны Кандрацьевай

Сама Сандрас апісвае сваю задуму так:

«А я б зрабіла такі праект на сваёй старонцы (мяне ж, кажуць, чытаюць тысячы прыстойных людзей). Праект «Шукае жаніха».

Вакол так шмат прыгожых, душэўных, разумных жанчын, якія ну проооста не разумеюць, дзе цяпер знаёміцца. Ну не на мамбе ж! І не ў клубе. Не на вуліцы. Дзе!???

Толькі вось, чую, праваліцца мая ідэя. Не прышлюць мне дамы сваё фота, не падпішуць яго «Шукае жаніха». Таму што нехта дамам паведаміў, што шукаць жаніха — не-пры-стой-на.

Дамы не хочуць насіць абцасы і вузкія сукенкі (нязручна, і у іх жа не попа галоўнае, а душаааа). Дамы не ходзяць на вечарынкі (там жа адны дэбілы). Дамы не ўсміхаюцца мінакам (гэта ж глупства). Дамы не прызнаюцца, што страшна стаміліся ад адзіноты і хочуць хлопца і кахання і ўсякіх тонкасцяў.

Дурасць. Вось што дурасць — саромецца свайго жадання быць шчаслівай!

Не тыя часы, дзяўчаты, каб сядзець і чакаць з мора надвор'я і ветразі. Усё сама! Усё сама!»

Сандрас стварыла закрытую групу з няхітрай назвай «Шукаю каханне» і сама выступае там мадэратарам і ўхваляе запыты на сяброўства.

Часамі яна піша некалькі сказаў пра чалавека, які хоча пазнаёміцца з дапамогай старонкі. У самой Нікі больш за пяць тысяч чытачоў.

Нічога дзіўнага ў знаёмствах у сацсетках няма, існуюць дзясяткі груп з такімі мэтамі «УКантакце», але гэта, хіба, першая такая супольнасць у Фэйсбуку. Да таго ж, з прэтэнзіяй на элітарнасць і не самай тыповай пачынальніцай і мадэратаркай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?