Пасольства Польшчы ў Мінску павялічыць колькасць вокнаў для прыёму грамадзян, якія жадаюць атрымаць візу. Пра гэта сёння паведамілі журналістам у консульстве.

«Мы гатовыя да новых зменаў у працы. У пасольстве Польшчы ў Мінску будзе павялічана колькасць акенцаў (з 7 да 9) для працы з грамадзянамі, якія хочуць атрымаць візы. Акрамя таго, мы павялічым гадзіны прыёму. Таксама мы плануем прыняць на працу новых супрацоўнікаў», — сказалі ў консульстве.

Як паведамлялася, з 23 чэрвеня беларусы для атрымання шэнгенскай візы павінны будуць падаць біяметрычныя звесткі— адбіткі ўсіх пальцаў рук і лічбавую фатаграфію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?