Мінаблвыканкам выдзеліў сталіцы ўчастак для стварэння новых могілак, паведаміла БелаПАН прэс-сакратар абласнога выканаўчага камітэта Галіна Трафіменка. 

«Паводле просьбы мінскіх уладаў выдзелены ўчастак у 81,7 га ў вёсцы Казекава Юзафаўскага сельсавета ў Мінскім раёне», — сказала Трафіменка.

На тэрыторыі сталіцы і за яе межамі знаходзяцца наступныя могілкі: Усходнія (Маскоўскія), Паўночныя, Заходнія, Кальварыйскія, Калодзішчы, Міханавічы, Мінскі крэматорый, Сухараўскія, Чыжоўскія, Ваенныя, Уручча, Чарнігаўскія, Крупцы (Піянерскія), Пятроўшчына, Цна, Масюкоўшчына, Малы Трасцянец, Лошыца.

Дзейнічаюць толькі двое з іх — Заходнія могілкі і Мінскі крэматорый. Астатнія закрытыя, або на іх устаноўленыя абмежаванні на новыя пахаванні. 

На ўсіх названых могілках пахавана звыш 360 тыс. чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?