Пра гэта прэзідэнт Украіны заявіў на прэс-канферэнцыі ў Кіеве.

Паводле яго слоў, з-за гэтага Украіна вымушаная ўтрымліваць 50 тысяч вайскоўцаў у зоне спецаперацыі ўкраінскіх сіл супраць узброеных прыхільнікаў ДНР і ЛНР і мадэрнізаваць ваенную тэхніку.

Колькасць войскаў Расіі ля межаў Украіны і на кантраляваных сепаратыстамі тэрыторыях «беспрэцэдэнтна вялікая», сказаў украінскі прэзідэнт.

«Са жніўня такой колькасці войскаў не было на нашых межах», - заявіў Парашэнка.

Паводле яго слоў, у Расіі павінны быць прычыны, каб утрымліваць такую вялікую групу войскаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?