Здача Gaokao. Фота: qz.com

Здача Gaokao. Фота: qz.com

У кітайскай акрузе Лаян улады выкарыстаюць беспілотнікі падчас усекітайскіх уступных іспытаў у ВНУ (экзамены Gaokao), паведамляе Daily Mail са спасылкай на People.cn.

У Кітаі прынята здаваць уступны экзамен масава — тысячы абітурыентаў выконваюць заданне за партамі, расстаўленымі ў агромністых залах ці проста на вуліцы.

Падчас двух-трохдзённага экзамену, у межах якога 9 млн кітайцаў прэтэндуюць на 6,5 млн месцаў ва ўніверсітэтах, многія карыстаюцца прасунутымі тэхналогіямі спісвання. Схаваныя камеры мантуюцца ва многія, нават самыя маленькія прадметы накшталт асадак. Фота з іх адсылаецца чалавеку, які надыктоўвае адказ на мікранавушнік.

Прасачыць за спісваннем дапамогуць беспілотнікі, што будуць лётаць на вышыні 500 метраў. Яны здольныя не толькі распазнаць незвычайную актыўнасць, падобную да радыёперадачы на навушнік, але і незвычайныя паводзіны саміх вучняў.

«Шпаргалка Джэймса Бонда»: схаваная камера ў асадцы абведзеная чырвоным. Фота: people.cn

«Шпаргалка Джэймса Бонда»: схаваная камера ў асадцы абведзеная чырвоным. Фота: people.cn

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?