Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заяўляе, што ў бліжэйшы час перадасць свой пакет акцый карпарацыі Roshen ў інвестыцыйны банк «Ротшыльд».

Пра гэта ён паведаміў на прэс-канферэнцыі ў пятніцу.

«Каб спыніць інсінуацыі, я ў бліжэйшы час, у нас ужо гатовая і цалкам ўзгодненае пагадненне аб перадачы ў траст Ротшыльду — кампаніі з бездакорнай рэпутацыяй — свайго пакета акцый у Рашэн. Менавіта для таго, каб прозвішча Парашэнка сярод уладальнікаў не значылася», — заявіў ён.

Парашэнка таксама паведаміў, што ёсць тры пакупнікі, якія праводзяць праверку «Рашэна», а адносна Ліпецкай фабрыкі адзначыў, што яна «арыштаваная расійскай уладай», і пакуль не мае пакупнікоў.

«Гэта была мая ініцыятыва (прадаць фабрыку), і я буду ўсё рабіць, каб гэта зрабіць, але я не буду замест таго, каб выконваць свае прэзідэнцкія абавязкі, бегаць па свеце і шукаць пакупнікоў», — заявіў ён.

«Я заключыў пагадненне з сусветнавядомым інвестыцыйным банкам, які цяпер праводзіць работу па пошуку пакупнікоў. Зараз тры пакупнікі займаюцца прававой і фінансавай праверкай Рашэна», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?