«Памятаеце шуміху вакол адкрыцця ў Сербіі кавярні з мякка кажучы нечаканай назвай «Пуцін»?» — піша блогер plintusss.

Дзякуючы гэтаму кафэ ў жніўні мінулага года невялікая вулачка ў горадзе Новы-Сад ператварылася ў меку для замежных журналістаў. Асабліва рваліся паглядзець на гастранамічнага «Пуціна» расійскія СМІ, яны ж і пісалі пра яго больш за ўсіх, з непрытоеным гонарам, ледзь не са слязьмі захаплення.

Блогер-падарожнік піша, што на месцы яго чакаў сюрпрыз: «Пуціна» ў Новым Садзе больш няма.

Зачынілі ціха. І на гэты раз без шуміхі ў СМІ. Дзіўна, бо ўладальнік кавярні ў інтэрв'ю расійскім СМІ запэўніваў журналістаў, што выгада для яго не галоўнае. «Аднак рынак як заўсёды ўсё разруліць», — піша блогер.

На месцы «Пуціна» цяпер звычайная крама без назвы, дзе прадаюць сэндвічы.

«Закрылася, больш за месяц таму, — развяла рукамі прадавачка з суседняй крамы. — Напэўна, бізнэс не пайшоў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?