У канцы траўня карыстальнікі сэрвісу Quora запусцілі абмеркаванне трукаў, да якіх звяртаюцца рэстараны, каб прадаць пабольш ежы. У дыскусію ўступіў шэф-кухар, які некалькі гадоў прапрацаваў у ІКЕА, і распавёў, як кампанія павялічвае продажы мэблі з дапамогай сваіх закусачных.

Па словах Крыса Спіра (Chris Spear), ІКЕА выкарыстоўвае свае рэстараны для таго, каб умацаваць вобраз крамы з нізкімі коштамі.

Напрыклад, вам падабаецца канапа за 599 даляраў. Гэта добрая цана? Вы не ведаеце, таму што не куплялі канапаў раней. Затое вы можаце сытна паесці усяго за 3,99 долара.

Вы сапраўды ведаеце, што ў любым іншым месцы заплаціце за гэтую ежу нашмат больш. На выхадзе вы бачыце хот-догі па 50 цэнтаў, газіроўку і булачкі з карыцай. Што амерыканскія прадукты робяць у шведскай краме? Яны патрэбныя для параўнання. Любы чалавек разумее, што 50 цэнтаў — гэта найлепшая цана за хот-дог дзе б там ні было.

Па словах Спіра, ІКЕА ўсталёўвае самую нізкую цану на ежу ў радыусе 50 кіламетраў, нават калі гэта азначае продаж сабе ў страту. Шэф-кухар адзначае, што прывабіўшы чалавека перакусіць і страціўшы некалькі даляраў, кампанія можа зарабіць сотні даляраў на мэблі, якую той набудзе.

ІКЕА не будзе супраць, нават калі вы проста зойдзеце ў яе краму, паясце і сыдзеце без пакупак.

Чаму? Таму што на пэўным этапе вам спатрэбіцца мэбля або іншыя тавары для дома, і вы паедзеце менавіта ў ІКЕА, таму што вы прывыклі есці іх танную ежу. Такім чынам, у вас ствараецца звычка купляць мэблю ад ІКЕА.

Акрамя гэтага карыстальнікі Quora распавялі і пра іншыя хітрыкі ўладальнікаў рэстаранаў. Напрыклад, тыя выкарыстоўваюць у меню яркія апісанні накшталт «прама з печы», «адабрана ўручную» або «павольная абжарка». Гэты метад можа павысіць продажы на 27%, а выкарыстанне прывабных фатаздымкаў у меню — яшчэ на 30%.

Уладальнікі рэстаранаў імкнуцца пазбаўляцца ад пазначэнняў валюты ў меню, змушаючы наведвальнікаў забыцца, што яны марнуюць рэальныя грошы, а таксама спецыяльна завышаюць цэны на некаторыя катэгорыі, каб астатнія стравы на іх фоне выглядалі больш таннымі і лепш прадаваліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?