Інфармацыю пра пераход прадпрыемства на чатырохдзённы працоўны тыдзень ужо падцвердзілі на заводзе. Акрамя гэтага 29 мая, а таксама 5 і 12 чэрвеня зробленыя выходнымі днямі.

«Гэта не значыць, што за дні прастою мы нічога не заплацім сваім работнікам. Яны атрымліваюць 2/3 заработнай платы… Сезонны спад продажаў на нашу прадукцыю — абсалютна нармальная з'ява… Лета — перыяд адпачынкаў. Цяпер сезон продажаў халадзільнікаў, кандыцыянераў і спліт-сістэм, але ніяк не газавых і электрычных пліт», — супакойвае галоўны інжынер прадпрыемства Ігар Андрасюк.

Па словах Андрасюка, «прыблізна такія ж аб'ёмы былі на складах і ў мінулым годзе», паведамляе «Вячэрні Брэст».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0