Каля трыццаці чалавек бяруць удзел у другой сесіі кангрэса за незалежнасць Беларусі, які праходзіць 7 чэрвеня ў Мінску.

Грамадска-палітычны форум ініцыяваны грамадскім аб'яднаннем «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» і Радай беларускай інтэлігенцыі.

Сярод удзельнікаў другой сесіі кангрэса, акрамя прадстаўнікоў арганізацый-ініцыятараў, — прадстаўнікі Партыі БНФ, руху «За дзяржаўнасць і незалежнасць Беларусі», Беларускай сацыяльна-дэмакратычнай партыі (Грамада), Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі і іншых палітычных сіл.

На адкрыцці форуму намеснік старшыні ТБМ Алена Анісім нагадала, што першая сесія кангрэса адбылася ў канцы снежня мінулага года. Яна адзначыла, што неабходнасць такога кангрэса наспела, бо «сітуацыя ў свеце змянілася кардынальна» і «паўстала пытанне аб самім існаванні незалежнай беларускай дзяржавы».

На цяперашняй сесіі кангрэса за незалежнасць удзельнікі абмяркоўваюць палітычную сітуацыю ў свеце і ў Беларусі, у тым ліку наступныя прэзідэнцкія выбары.

Ініцыятары форуму запрасілі выступіць некалькіх экспертаў, у прыватнасці палітолагаў Андрэя Фёдарава і Сяргея Нікалюка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?