У Навагрудскім раёне пад коламі аўтафургона загінуў пажылы веласіпедыст.
Як паведамляе ўпраўленне ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, вясковец ехаў з могілак і не прапусціў грузавік. Аўтафургон набліжаўся злева да скрыжавання са штучнымі няроўнасцямі па галоўнай дарозе. Сыход на сустрэчную паласу не дазволіў пазбегнуць наезду. Адкінуты правым бокам грузавіка веласіпедыст на месцы памёр.