Сёння футбольная зборная Беларусі (галоўны трэнер — Аляксандр Хацкевіч) згуляе таварыскі матч супраць зборнай Расіі.

Гульня пройдзе ў падмаскоўных Хімках і пачнецца ў 18:00. Яе абяцае паказаць у жывым эфіры «Беларусь-5».

А праз тыдзень, 14 чэрвеня, у Барысаве зборная Беларусі згуляе матч адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы з Іспаніяй (21:45).

Пасля 5 тураў: Славакія — 15, Іспанія — 12, Украіна — 9, Беларусь — 4, Македонія — 3, Люксембург — 1.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0