Ля пасёлка Пясчаны каля Марыупаля выбухнуў катар украінскіх памежнікаў, чацвёра чалавек пацярпелі.
Выбух адбыўся ў 14:20, калі катар UMC-1000 выходзіў з бухты карабельна-катарнай стаянкі марыупальскага атрада марской аховы.
Прычына інцыдэнту невядомая. Мясцовыя ўлады ўдакладнілі, што выбух адбыўся за чатыры кіламетры ад берага.
Да месца здарэння падышлі некалькі выратавальных катараў.
У марыупальскі вайсковы шпіталь дастаўлены чацвёра пацярпелых. У трох з іх раненні сярэдняй цяжкасці, у аднаго — лёгкай.