Фатаграфію Range Rover мітрапаліта Паўла размясціў у сваім Фэйсбуку кіраўнік Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.
«Мабыць, з вялікай павагі да краіны свайго знаходжання, ездзіць на аўто з расійскімі нумарамі», — іранізуе Лябедзька.
Range Rover L405 — вялікі, шыкоўны ўседарожнік, які каштуе больш за 100 тысяч даляраў. Як вы разумееце, вырабляюць яго не ў праваслаўнай Расіі.
На нумарах у мітрапаліта — 62-і рэгіён у Расіі. Гэта Разанская вобласць, з якой мітрапаліта Паўла перакінулі ў Мінск, мабыць, разам з дарагім аўтамабілем.