«Заўтра, 9 чэрвеня, будзе праходзіць прэс канферэнцыя кіраўніка дзяржадміністрацыі Адэскай вобласці, дзе будзе аб'яўлены конкурс на замяшчэнне пасад кіраўнікоў раённых адміністрацый, іншыя кадравыя рашэнні і праграма новага кіраўніка абласной дзяржаўнай адміністрацыі», — напісаў экс-прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі, прызначаны ў канцы мая кіраўніком Адэскай вобласці, у сваім фэйсбуку.

Unian дадае са спасылкай на свае крыніцы, што кіраўніком абласной міліцыі ў Адэсе будзе прызначаны былы намеснік міністра ўнутраных спраў Грузіі Гія Лордкіпанідзэ, які працаваў з Саакашвілі ў Тбілісі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0