Няма ніякіх юрыдычных падстаў для таго, каб пазбавіць Расію і Катар правоў на правядзенне чэмпіянатаў свету па футболе ў 2018 і 2022 гадах. Пра гэта гаворыцца ў заяве Міжнароднай федэрацыі футбольных асацыяцый (ФІФА), якое прыводзіць CNN.

Гэтая заява прагучала ўслед за каментаром старшыні камісіі па аўдыце ФІФА Даменіка Скалы швейцарскай газеце Sonntagszeitung. Паводле яго слоў, калі будуць атрыманыя доказы факту атрымання хабараў у ходзе выбараў краін-гаспадынь ЧС, то вынікі выбараў могуць быць адменены.

У той жа час ён паведаміў, што праверка ФІФА не выявіла фактаў парушэнняў падчас галасавання. Скала дадаў, што яму нічога не вядома пра расследаванне, якое паралельна праводзіць ФБР ЗША.

«Расія і Катар атрымалі права на правядзенне чэмпіянатаў свету 2018 і 2022 гадоў па выніках дэмакратычнага галасавання выканкама. Зыходзячы з экспертных заключэнняў і наяўных фактаў, ФІФА не бачыць ніякіх прававых падстаў, каб забраць права правядзення ЧС у Расіі і Катара», - падкрэсліваецца ў заяве.

«Мы не будзем спекуляваць на магчымых сцэнарах і, такім чынам, у нас няма ніякіх далейшых каментароў на дадзены момант», - адзначае ФІФА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?