Адзенне з расійскімі і савецкімі прынтамі даступнае на рынках Віцебска, паведамляе жыхарка горада Настасся Пілюгіна (на фота).

Адзенне з расійскімі і савецкімі прынтамі даступнае на рынках Віцебска, паведамляе жыхарка горада Настасся Пілюгіна (на фота).

На віцебскіх кірмашах 7 гандлёвых лавак займаюцца продажам цішотак з прынтамі прарасейскай і савецкай тэматыкі.

Саколкі з выявамі Пуціна, Сталіна і так званых «ветлівых людзей» былі заўважаны на Полацкім і Смаленскім рынках Віцебска. Пастаўкі вядуцца з Масквы. У пэўных шапіках прысутнічаюць паведамленні аб тым, што тавар не сертыфікаваны. Цана саколак вагаецца ад 150 да 290 тысяч беларускіх рублёў.

Чаму гандляры не прадаюць саколак на беларускую тэматыку?

Пад саколкамі беларускае тэматыкі большасць гандляроў разумела выявы Аляксандра Лукашэнкі, за якія, па іх меркаванні, можна патрапіць за краты. Прапанову прадаваць вышымайкі гандляры сустракалі адмоўна, тлумачыўшы што наяўны асартымент іх задавальняе.

Адзенне з расійскімі шавіністычнымі прынтамі даступнае на аптовых рынках у Расіі. Адтуль яно трапляе ў Беларусь. Між тым механізм аптовага продажу адзення з беларускай сімволікай для дробных гандляроў не наладжаны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?