Лапуны. Кадр з відэа «Беларуская кухня: Лапуны» рубрыкі «Наша страва»

Лапуны. Кадр з відэа «Беларуская кухня: Лапуны» рубрыкі «Наша страва»

У мэтах «павышэння якасці абслугоўвання» і «папулярызацыі беларускай нацыянальнай кухні», а таксама «захавання традыцый паўнавартаснага гарачага харчавання» намеснік старшыні Мінгарвыканкама Андрэй Дамарацкі даручыў усім установам грамадскага харчавання дадаць у меню «старонкі беларускай нацыянальнай кухні».

Мець у меню нацыянальную кухню абавязаныя ўсе страўні, кафэ, бары і рэстараны акрамя тых, што спецыялізуюцца на нацыянальных стравах іншых народаў. Тэрмін, да якога трэба ўключыць беларускую кухню ў меню, не названы.

Мінгарвыканкам прапанаваў Мінгандлю замацаваць ініцыятыву на заканадаўчым узроўні. Такая ініцыятыва часова дзейнічала падчас Чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску ў 2014-м. Сярод нацыянальных страў называліся дранікі, бульбянікі, пячыста са свініны, верашчанка, грачанікі з грыбамі, чай беларускі і збіцень.

Па звестках Мінгарвыканкама, 70% аб’ектаў грамадскага харчавання і так прадстаўляе стравы беларускай кухні, чвэрць з іх спецыялізуюцца пры гэтым на замежнай альбо з’яўляюцца барамі ці кавярнямі. Буйных кафэ і рэстаранаў з беларускай кухняй у Мінску налічылі чатыры дзясяткі.

Чытайце таксама:

Азараў: Рэстаранныя рэцэпты бясконца далёкія ад аўтэнтычнай літвінскай кухні

Энтузіясты збіраюць грошы на стварэнне кулінарнай карты Беларусі 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?