У пункце пропуску «Катлоўка» на беларуска-літоўскай мяжы памежнікі затрымалі 8 чэрвеня грамадзянку Літвы — у яе зафіксавана 70-кратнае перавышэнне дапушчальнага ўзроўню радыяцыі.

58-гадовая пасажырка ехала ў Беларусь на аўтобусе. Яна патлумачыла, што ў сувязі з хваробай прымае радыёактыўныя прэпараты, аднак пацвярджаючых дакументаў паказаць не змагла. Па гэтай прычыне ўезд у краіну для яе быў закрыты.

Як паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце, у апошні час падобныя выпадкі ў пунктах пропуску на мяжы пачасціліся. ДПК нагадвае грамадзянам, якія прымаюць радыяцыйныя прэпараты, пра неабходнасць мець пры перасячэнні мяжы даведку аб праходжанні медыцынскіх працэдур з выкарыстаннем радыёнуклідаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?