Пошукава-выратавальны атрад «Анёл» шукае Антона Піева, які знік у канцы мая. 28-гадовы мінчук атрымаў вядомасць пасля таго, як у 2011 годзе ноччу зняў відэаролік на станцыі метро «Маскоўская».

Малады чалавек сышоў з дому 27 мая гэтага года ў невядомым кірунку. Да гэтага часу ніякай інфармацыі пра тое, дзе ён можа быць, няма.

У 2011 годзе, праз месяц пасля тэракту ў мінскім метро, Антон Піеў зняў відэаролік пра тое, як ён з сябрамі ноччу пабываў на станцыі «Маскоўская», уваход на якую чамусьці не быў зачынены. Паводле яго слоў, гэтым учынкам ён хацеў прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы бяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?