У Еўрапейскі дзень кліматычнай дыпламатыі, які азначаецца 17 чэрвеня, пасольства Францыі ў Беларусі сумесна з прадстаўніцтвам Еўрапейскай камісіі ў Мінску і пасольствамі краін ЕС плануюць правесці велапрагулку ў Мінску.

Пра гэта паведамілі ў пасольстве Францыі ў Беларусі.

«Велапрабег пройдзе на мінскай веладарожцы ў раёне Лошыцкага парку з 10.00 да 12.00. Плануецца, што ў час мерапрыемства таксама пройдуць тэматычныя гутаркі аб клімаце і ахове навакольнага асяроддзя з прадстаўнікамі розных пасольстваў, адбудзецца невялікая экскурсія па самому парку», — расказалі ў пасольстве.

У прадстаўніцтве Францыі ў Беларусі дадалі, што мерапрыемства будзе адкрытым для ўсіх жадаючых, але кожны ўдзельнік павінен паклапаціцца пра ўласны ровар. Галоўная мэта гэтага велапрабегу — прыцягнуць увагу грамадства да праблемы забруджвання навакольнага асяроддзя і кліматычных змяненняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?