Упершыню пра затрыманне Губарава і яшчэ чатырнаццаці чалавек паведаміў 8 чэрвеня пуцінскі сайт «Лайфньюс».

Паводле інфармацыі гэтага маскоўскага рэсурсу, з пустога офіснага будынка SkyCity невядомыя адкрылі агонь па адной з воінскіх частак арміі ДНР. У адказ баевікі ачапілі будынак і затрымалі прысутных там людзей.

Тлумачэнне «Лайфньюс» было даволі блытаным: «Як паведамілі карэспандэнту LifeNews апалчэнцы, якія ўдзельнічалі ў затрыманні, невядомыя зрабілі некалькі стрэлаў, як мяркуецца, са снайперскай вінотоўкі. Аднак пакуль удалося выявіць толькі пісталет. Усе затрыманыя стануць фігурантамі расследавання праваахоўных органаў ДНР. Зараз усе яны адпраўленыя на медыцынскі агляд на прадмет стану ап'янення».

«Лайфньюс» — не просты канал. Увесь час вайны ў Данбасе гэты намінальна прыватны канал выконваў функцыі разведкі і прапагандысцкага забеспячэння прарасійскіх баевікоў.

Як стала вядома пазней, пасля папярэдняга зняволення Губарава адпусцілі.

На думку кіраўніка МУС Украіны па Данецкай вобласці затрыманні былі праведзеныя па падазрэнні ў наркаманіі. Менавіта гэтым і тлумачыцца той факт, што злоўленых найперш адправілі ў наркадыспансер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0