Бесперапынны двайны аўкцыён на таргах на БВФБ у Мінску 10 чэрвеня адкрыўся рэзкім падзеннем даляра.

У пачатку таргоў даляр знізіўся на 633 рублі да 14 854 беларускіх. Затым даляр крыху падаражэў, да 14 895 беларускіх. Еўра наадварот вырас у пачатку таргоў на 69,32 да 17 595 беларускіх. Расійскі рубель вырас на 4,28 да 281,69.

Затым сайт біржы на гадзіну спыніў існаванне.

Такім чынам курсы валют на заўтра: даляр — 15 353 (зніжэнне 135 рублёў), еўра — 17 380 (зніжэнне — 145), расійскі рубель — 280,97.

***

Нагадаем, што ўчора даляр вырас на 76 рублёў да 15 488, абнавіўшы рэкорд, што трымаўся з 2 лютага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0