8 чэрвеня работнікі маладзечанскага завода металаканструкцый адмовіліся выходзіць на работу. Яны патрабавалі выплаціць запазычанасці па заробках.

На заводзе працуюць 1130 чалавек. Людзі не маюць чым плаціць камунальныя плацяжы і за садкі дзецям.

Рабочыя знялі сустрэчу з кіраўніцтвам прадпрыемства на відэа. Менеджары паабяцалі разлічыцца да канца тыдня толькі з часткай пазыкаў.

«Перспектыва нулявая, — шчыра прызнала на сустрэчы кіраўніцтва. — [Нашай прадукцыі] не хочуць у Расіі. Захоўвайце грошы, якія атрымаеце, толькі на ежу», — сумленна папярэдзілі менеджары.

«Вы яшчэ атрымаеце адзін заробак у ліпені. Напэўна, прыйдзе новае кіраўніцтва і разруліць», — разводзяць рукамі яны. А працаваць — «справа сумлення кожнага з вас». Гэткая заява выклікала рогат рабочых.

«А калі вы зараз не пойдзеце працаваць, то зарплаты не будзе ўвогуле», — засцераглі менеджары.

Кіраўнікі прадпрыемства звязваюць надзеі з будоўляй шахтаў будучага «Слаўкалія». Аднак многія праекты замарожаныя ў сувязі з абвалам расійскай эканомікі ў выніку санкцый за агрэсію ва Украіне.

«Людзі да таго дажыліся, што хлеба няма за што купіць! Паўгода ўжо во дзе сядзім! Увайдзіце ў наша становішча!» — крычаў немалады рабочы. 

Глядзіце відэа:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?