Нямецкі кампазітар Джэймс Ласт памёр у Фларыдзе ва ўзросце 86 гадоў. Ласт памёр у коле сям'і пасля сур'ёзнай хваробы.

spiegel.de

spiegel.de

Найбольш вядомая кампазіцыя Ласта — «Самотны пастух» (Einsamer Hirte). Яе запісаў ў 1977 годзе сумесна з румынскім музыкантам Георгам Замфірам. Трэк адразу трапіў на першыя радкі еўрапейскіх чартаў. У 2004 годзе рэжысёр Квенцін Таранціна удыхнуў у кампазіцыю новае жыццё, выкарыстаўшы яе ў сваім фільме «Забіць Біла».

Джэймс (Ганс) Ласт нарадзіўся ў Брэмене ў 1929 годзе. Ён пачаў граць на струнных музычных інструментах і фартэпіяна з шасцігадовага ўзросту. Падчас Другой сусветнай вайны вучыўся ў вайсковай музычнай школе. Пасля гэтага Ласт стварыў уласны ансамбль, дзе граў на бас-гітары. Услед за тым быў уласны невялікі аркестр.

Першы альбом ён выпусціў у 1965 годзе. Пласцінка Non-Stop Dancing хутка заваявала поспех у слухачоў. Усяго ў скарбонцы Ласта больш за 50 альбомаў. Ласт вядомы і як аранжыроўшчык папулярных кампазіцый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?