Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ад імя Ігара Шуневіча ўзнагародзіла 8-гадовага слуцкага школьніка нагрудным знакам «За садзейнічанне».

Вучань другога класа сярэдняй школы №6 горада Слуцка Ягор Кур'ян у канцы мая здзейсніў учынак, годны сапраўднага мужчыны. Неяк вяртаючыся са школы, Ягор стаў сведкам здзяйснення злачынства — дарослы мужчына напаў на яго аднакласніцу і пацягнуў дзяўчынку да лесапасадкі. Ягор не ўцёк, а стаў гучна клікаць на дапамогу — на яго крыкі прыбеглі двое работнікаў КУП «Слуцкае ЖКГ», якія і затрымалі злачынцу.

Раней Ягора Кур'яна на школьнай лінейцы адзначылі і супрацоўнікі слуцкай міліцыі — праваахоўнікі ўручылі школьніку смартфон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?