Адзіны ў горадзе беларускамоўны клас, які складаўся з пяці вучняў, могуць расфарміраваць.

Дзеці скончылі пачатковую школу, дзе ўсе прадметы вяла адна настаўніца, а з 5 класа пачынаюцца профільныя заняткі. І трэба знайсці школу, дзе ўсе настаўнікі гэтых прадметаў будуць на добрым узроўні валодаць мовай. А гэта праблема.

«Цяпер мы шукаем школу. Усё залежыць ад уладаў, як яны вырашаць, так і будзе, — кажа Уладзімір Вялічкін, чый сын вучыўся у тым самым класе. — Наша мэта — даць дзецям адукацыю на беларускай мове».

Усё залежыць цяпер ад уладаў горада і органаў адукацыі. Гаворка ідзе, што гэта можа быць школа №29. А можа быць, клас увогуле закрыецца. Апошняе грамадскасць і бацькі ўспрынялі б негатыўна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?