Надышла серада — гэта час азірнуцца назад, 
Узгадаць тыя справы, што я завяршыў паспяхова. 
Хутка выпусціць першае лісце абуджаны сад, 
І паўстане прад светам маё друкаванае слова.

Серада — гэта роздум над сэнсам пражытых хвілін, 
Гэта кропка зваротнага ліку, дарогі палова. 
Скрозь нябёсы вясны на радзіму вяртаецца клін… 
Да мяне так раптоўна аднойчы вярнулася мова.

Я сярэдняга ўзросту, і гэта мая серада. 
Мне агледзецца трэба, зрабіць неўзабаве высновы, 
Бо ўцякае жыццё, як праз тонкія пальцы вада. 
Час настане, i я растваруся ў паветры вясновым.

09.04.2014

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0