Перад мітынгам быў затрыманы Аляксандар Мілінкевіч разам з Алесем Лагвінцом і Аляксеем Кавальцом. Затрыманьне адбылося на на Плошчы Перамогі , дзе яны сустракаліся, каб разам ісьці на Кастрычніцкую.

Як паведаміў А. Лагвінец, іх затрымалі пяцёра супрацоўнікаў ў цывільным пад зачэпкай "спраўдзіць дакумэнты", хоць самі людзі ў цывільным зазначылі, што добра ведаюць тых, каго затрымліваюць.

Затрыманых даставілі ў сьледчы аддзел МУС (вул. Сапёраў, 7), разьвялі па розных кабінэтах. Казалі, нібыта яны затрыманыя ў якасьці сьведак і будуць даваць тлумачэньні аб падзеях 10 студзеня, а таксама акцыі прадпрымальнікаў 18 лютага і справе А.Кіма.

***

Пасьля 15.00 Мілінкевіча, Сіўчыка, Лагвінца і Кавальца адпусьцілі. Адлусьцілі таксама Вольгу Казуліну, затрыманую двума гадзінамі раней на Плошчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?