20‑гадовы ўраджэнец Шчучына (Гарадзенская вобласьць) Аляксей Васілеўскі вучыўся ў Беларускім нацыянальным тэхнічным унівэрсытэце.

У чэрвені 2006 г. ён трапіў у ЗША ў рамках праграмы «Праца і падарожжа».

У горадзе Ўэлс, штат Мэн, ён уладкаваўся на працу ў адну зь мясцовых рэстарацыяў, у службу дастаўкі піцы.

20 чэрвеня 2006 г. цела Васілеўскага знайшлі каля інтэрнату для замежнікаў, дзе ён жыў.

Гісторыя была таямнічая. «Наша Ніва» падрабязна пра яе пісала. Паводле інфармацыі амэрыканскай паліцыі, сьмерць наступіла ад удару нажом. Расьсьледаваньнем займалася паліцыя штату Мэн.

Справа застаецца нераскрытай. Аднак улады штату Мэнпрынамсі вырашылі перагледзець справу пад націскам сям'і і беларускага пасла ў Амэрыцы.

У Генэральнай пракуратуры Беларусі адмаўляюцца паведамляць яе падрабязнасьці, аргумэнтуючы гэта тайнай сьледзтва.

МБ; інф. Радыё Свабода

Глядзі яшчэ:
Ірына Чарняўка: За што забілі беларускага хлопца?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0