«Чакаем ад Місіі ААН у Косава і сілаў пад кіраўніцтвам NATO для Косава неадкладных дзеяньняў па выкананьні іх мандатаў, санкцыянаваных Радай Бясьпекі, уключаючы ануляваньне рашэньняў прышцінскіх органаў самакіраваньня і ажыцьцяўленьне ў іх дачыненьні жорсткіх адміністрацыйных захадаў,» — гаворыцца ў заяве расейскага замежнапалітычнага ведамства.
Паводле меркаваньня МЗС Расеі, «рашэньні косаўскіх кіраўнікоў могуць прывесьці да эскаляцыі напружаньня і міжэтнічнага гвалту ў краіне, да новых канфліктаў на Балканах».